У Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Менгарвыканкаму распавялі пра продажы на ёлачных базарах.
Перад святамі менчукі набылі каля 35 тыс. навагодніх дрэваў, паведаміла прэс-сакратар упраўлення Яна Гурская.
Калі ў мінулыя гады менчукі пераважна набывалі дрэвы ад 1 да 2 метраў, то гэтым разам выбіралі дрэвы да 1 метра – на іх прыйшлося каля 52 % продажаў.
Елкі ў Менску прадавалі на 237 пляцоўках. Дрэвы да 1 метра каштавалі Br 10-22.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, паводле БелТА