У Менгарвыканкаме распавялі, калі ўключаць ацяпленне


Уключэнне сістэмы ацяплення пройдзе ў некаклькі этапаў. Спачатку цяпло атрымаюць медычныя ўстановы, аб’екты сацыяльнага забеспячэння, школы і дашкольныя навучальныя ўстановы, музеі, дзяржаўныя архівы і бібліятэкі. Пра гэта распавяла начальніца упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Менгарвыканкаму.

У пералічаных аб’ектах батарэі ўключаюць, калі сярэдняя тэмпература паветра на дварэ цягам 5 содняў трымаецца на ўзроўні + 10°С і ніжэй.

Калі цянам 5 содняў тэмпераура +8 ° C і ніжэй, цяпло падаюць у жылфонд, інтэрнаты, гасцініцы, навучальныя ўстановы.

Трэцяя група спажыўцоў – грамадскія, адміністрацыйныя будынкі, прамысловыя прадпрыемствы ды іншыя абʼекты. Туды падаюць цяпло пасля ўзгаднення з энергазабеспячальнымі арганізацыямі пры ўмове наяўнасці пашпарта гатоўнасці або акта праверкі гатоўнасці да працы ў асенне-зімовы перыяд і пасля пачатку ацяплення жылых дамоў.

 

Hавiны
Зіма ў Беларусі знікне
2018.09.20 07:00

ДР belsat.eu

Стужка навінаў