У менчука на кухні ўзарваўся самагонны апарат


Любоў да вогненнай вады прывяла 56-гадовага мужчыну ў шпіталь.

 

~4_231381_800x600_mc

18 ліпеня ў доме на завулку Калініна адбыўся выбліск газу. Ратавальнікі высветлілі, што ў адной з кватэраў разарваўся самаробны самагонны апарат, які стаяў на кухні на газавай пліце. Узрыў пашкодзіў шкло балконнай рамы. Брат гаспадыні кватэры, які гнаў алкаголь, атрымаў апёкі правага пляча і перадплечча 1–2 ступені (30 %) ды рэзаныя раны пальцаў правай рукі. Жыхароў не эвакуявалі, але самагоншчыка забралі ў шпіталь.

ДР belsat.eu паводле mchs.gov.by

Стужка навінаў