У Мексіцы падчас узлёту разбіўся пасажырскі самалёт. Усе – жывыя


У выніку катастрофы пасажырскага самалёта авіякампаніі «Aeromexico», які ўпаў падчас усзлёту з аэрапорту гораду Дуранго, ніхто не загінуў.

Пра гэта паведаміў губернатар штата Дуранго Хосе Росас Аіспуро.

Большая часта пасажыраў самастойна пакінулі салон самалёта, перадаюць журналісты мясцовых медыяў.

На борце «Embraer 190» знаходзіліся 97 пасажыраў і 4 чальцы экіпажу, самалёт выконваў рэйс AM2431 з аэрапорту «Хнераль Гвадалупе Вікторыя» у сталіцы краіны Мехіка.

У выніку здарэння пацярпелі амаль усе пасажыры, аднак шмат хто з іх атрымаў нязначныя траўмы і быў выпісаны з больніцы. Цяпер у больніцах застаюцца 49 асобаў.

Самалёт пачаў падзенне адразу пасля адрыву ад узлётна-пасадачнай паласы. Паводле папярэдніх звестак, прычынай катастрофы сталі дрэнныя ўмовы надвор’я.

«Пры ўзлёце самалёт падвергся ўдару моцнага парыву ветру, які прымусіў яго рэзка знізіцца і стукнуцца аб зямлю левым крылом, у выніку чаго адваліліся абодва рухавіка», – сказаў Хосе Росас Аіспуро.

Пасажырам удалося пакінуць салон за некалькі хвілін. Мяркуючы па кадрах з месца катастрофы, неўзабаве пасля падзення лайнер загарэўся.

E-190 уваходзіць у сямейства двухмоторных вузкофюзеляжных пасажырскіх самалётаў сярэдняй далёкасці вытворчасці бразільскай кампаніі «Embraer».

Серыя была анансаваная ў канцы 1990-х гадоў, серыйная вытворчасць пачалася ў 2002 годзе. На гэты час выраблена больш за 500 самалётаў тыпу E-190.

НМ, belsat.eu, паводле bbc.com/russian, фотаздымак CPCE/EPA

Стужка навінаў