У мексіканскім горадзе ёсць надпіс па-беларуску (Фотафакт)

  • [gallery ids="0"]

    «Сардэчна запрашаем», – гэткімі словамі на беларускай мове вітае гасцей гатэль «Віллянуэва» ў мексіканскім горадзе Чэтумаль на ўзбярэжжы Карыбскага мора.

    На беларускі надпіс у паўднёва-ўсходнім мексіканскім горадзе звярнуў увагу Андрэй Ганчаронак у суполцы «Роднае слова» ў «Фэйсбуку».

    Словы па-беларуску суседнічаюць з прывітальнымі надпісамі на іншых мовах. «Сардэчна запрашаем» напісана, аднак, буйнымі літарамі і адразу ж кідаецца ў вочы.

    «Калі вы падарожнічаеце па справах або дзеля задавальнення, вы можаце адчуць камфорт і выгоды, якія мы прапануем, і якія вы не знойдзеце ў ніводным іншым гатэлі ў Чэтумалі», – падае па-англійску сайт «Віллянуэвы».

    Дадатковым жа прыцягальным чыннікам для нашых землякоў можа быць ўвага гатэлю і да беларускай мовы.

    «Віллянуэва» – гэта гасцініца бізнес-класу з чатырма зоркамі. Гатэль знаходзіцца ў цэнтры гораду Чэтумаль, які мае вялікі порт у Карыбскім моры. Горад налічвае больш за 130 тыс. жыхароў. Рэгіён, дзе знаходзіцца Чэтумаль, быў заселены індзейцамі майя і ажно да канца XIX стагоддзя не каланізаваўся іспанцамі.

    Віктар Шукеловіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары