У Мазырскім раёне затрымалі мужчыну, які выдаваў крадзенага парася за сабаку


Фота pigportal.ru

Нарад ДАІ Мазырскага РАУС пры патруляванні вёскі Прудок 5 лютага сутыкнуўся з курʼёзным злачынствам.

Увагу інспектараў ДАІ прыцягнуў нецвярозы мужчына, які цягнуў на санках мех. На пытанне, што знаходзіцца ў мяшку, малады чалавек адказаў: «сабака». Але характэрнае рохканне выявіла ў сабаку парася.

На пытанне, адкуль у маладзёна парася ў мяху, ён адказаў, што жывёла ляжала на дарозе, таму, ён вырашыў узяць парася з сабой, каб не замерзла.

У мяшку супрацоўнікі міліцыі знайшлі вʼетнамскага парася, а праз некаторы час вызначылі яго ўладальніка — мясцовы жыхара, які разводзіць свіней гэтай пароды.

Гаспадар нават і не паспеў заўважыць прапажы.

Па факце злачынства ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь. Падазраваны, які раней быў судзімы за крадзеж, затрыманы.

ВД, паводле uvd.gomel.by

Глядзі таксама
Каментары