У матчы Латвія–Беларусь адбылася масавая бойка


Таварыская бойка падчас таварыскага матчу.

Беларускі брамнік збіў латышскага на горкі яблык.

Беларуская і латышская каманды рыхтуюцца да чэмпіянату свету па хакеі ў баявых умовах. Прынцыповыя супернікі згулялі два спарынгі ў Рызе. У першым выйгралі беларусы (3: 1), а ў другім – гаспадары (3: 2).У трэцім перыядзе другога матчу ўспыхнула масавая бойка. Брамніку гаспадароў Масальскісу не спадабалася, як яго на пятачку атакаваў абаронца Шынкевіч.

На беларуса накінуўся латышская абаронца Аболс. Убачыўшы, што ў бойцы перамагае Шынкевіч, Масальскіс вырашыў падтрымаць свайго абаронцы і таксама кінуўся з кулакамі на беларуса. Той адштурхнуў Масальскіса, пасля чаго на абарону брамніка кінуліся іншыя гульцы латышоў. Пяцёркі працягнулі баі, разабраўшыся па парах.

Масальскісу прыйшлося біцца з беларускім брамнікам Карнавухавым, які прыляцеў з другой паловы пляцоўкі. Бой галкіпераў стаў найбольш яскравым ува ўсёй бойцы. Карнавухаў правёў некалькі дакладных удараў і паваліў суперніка на лёд. Ўмяшаліся суддзі ды расцягнулі задзіраў. Далей матч працягнуўся без боек.

ДД, паводле КП

Глядзі таксама
Каментары