У Маскве зноў затрымліваюць прыхільнікаў Навальнага


У Маскве на Манежнай плошчы паліцыянты без тлумачэння прычын затрымалі дзевяць прыхільнікаў Аляксея Навальнага, у тым ліку двух няпоўнагадовых.  

Адзін з затрыманых распавёў, што яны мірна стаялі на плошчы без плакатаў і іншых агітацыйных матэрыялаў. Да іх пад’ехалі два аўтазакі, у якія супрацоўнікі АМАП пачалі зацягваць людзей. Яны не патлумачылі прычыну і ўжывалі сілу падчас затрымання.

Раней у сацыяльных сетках сталі зʼяўляцца заклікі да бестэрміновай акцыі пратэсту на Манежнай плошчы ў Маскве. Яе арганізатары заклікалі браць на плошчу намёты і спальнікі.

Таксама паведамляецца аб затрыманні ад 4 да 7 актывістаў на Цвярской вуліцы.

Учора, 7 кастрычніка, на акцыях у падтрымку Аляксея Навальнага ў 26 гарадах Расеі было затрымана 290 чалавек.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International асудзіла масавыя затрыманні ў Расеі.

ІІ, belsat.eu, паводле «ОВД-инфо»

Стужка навінаў