У Маскве Земфіра заспявала на ўкраінскай мове


Вядомая расейская спявачка Земфіра дала канцэрт у маскоўскім клубе «Стрелка». На канцэрце яна выканала па-ўкраінску песню «Відпусти» гурта «Океан Ельзи».

«Канцэрт любімай Земфіры. Песня на ўкраінскай. Зала раве ад захаплення. Чакаць на НТВ словаў пра «18-га сябра хунты?», – напісала ў сваім «Фэйсбуку» тэлевядоўца Ксенія Сабчак.

МЯ, belsat.eu, паводле tsn.ua

Стужка навінаў