У Маскве затрымалі віцэ-прэм’ера Крыму


Праваахоўнікі Масквы арыштавалі намесніка старшыні савету міністраў Крыму Віталя Нахлупіна. Чыноўніка падазраюць у атрыманні хабару.

Пра затрыманне чыноўніка паведамляе прэсавая служба анексаванага Расеяй Крыму, са спасылкай на віцэ-прэм’ера Ігара Міхайлічэнка

«Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, у межах следства інфармацыя не агучваецца. Па даручэнні кіраўніка Крыму праваахоўным органам аказваецца ўсебаковая дапамога для ўстанаўлення акалічнасцяў справы», – адзначыў Міхайлічэнка.

Следчыя дзеянні праводзяцца ў камітэтах канкурэнтнай палітыкі і дарожнага гаспадаркі Крыму, службе капітальнага будаўніцтва, кампаніях «Крымгазсеткі» і«Крымэнерга».

http://belsat.eu/news/raseya-baitstsa-motsnyh-try-gistoryi-palitznyavolenyh-krymskih-tatarau/

СК, belsat.eu

Стужка навінаў