У Маскве затрымалі нявінніка з Узбекістана, што аблізаў жанчыну каля метро


У Маскве затрымалі мужчыну, які напаў на жанчыну і аблізаў яе каля станцыі метро «Крылацкае». Следчы камітэт вырашае пытанне аб яго арышце і абвінавачванні ў гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару.

28-гадовая пацярпелая звярнулася ў паліцыю адразу пасля таго, як раніцай на выхадзе з метро незнаёмы мужчына накінуўся на яе і пачаў аблізваць і хапаць за розныя часткі цела. Пасля нападу мужчына збег і знік у натоўпе. Праз некаторы час паліцыя затрымала падазраванага і пацярпелая пазнала ў ім злачынцу.

Затрыманы, 31-хгадовы грамадзянін Узбекістана, адмаўляе сваё дачыненне да правапарушэння і заявіў паліцыі, што ён дагэтуль нявіннік.

ВЧ, belsat.eu паведамляе Lenta.ru

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары