У Маскве застрэлілі паліцыянта


Фота – Сяргей Савасцьянаў / ТАСС

Падазраванага затрымалі, яго вязуць на допыт.

У Маскве на станцыі метро «Курская» каля паўночы застрэлілі супрацоўніка паліцыі.

Паводле папярэдніх звестак, злачынец стрэліў у паліцыянта пасля таго, як ён спыніў мужчыну для праверкі дакументаў. Адныя расейскія медыі падаюць, што забойца меў уласную зброю, іншыя – што ён забіў паліцыянта з табельнага пісталету.

Пазней падазраванага затрымалі, цяпер з ім праводзяць следчыя дзеянні.

ДД

Глядзі таксама
Каментары