У Маскве з'явіліся плошча імя Кастра і вуліца Карлава


На поўначы Масквы плошчу на скрыжаванні 2-й Пясчанай і Навапесчанай вуліц назвалі імем лідара кубінскай рэвалюцыі Фідэля Кастра, паведамілі ў прэс-службе ўрада Масквы.

У пастанове аб прысваенні найменняў шэрагу гарадскіх вуліц і плошчы, прынятым напярэдадні і размешчаным на сайце ўрада Масквы, гаворыцца, што плошчу назвалі ў «у памяць пра Фідэля Кастра, які кіраваў Кубай на працягу паўстагоддзя». Негледзячы на тое, на радной Кубе Нацыянальная асамблея разглядае закон на забарону на ўстаноўку помнікаў і называння вуліц у гонар кіраўніка краіны.

Фідэль Кастра памёр ва ўзросце 90 гадоў 25 лістапада 2016 года.

Акрамя таго, у Дарагамілаве зʼявілася вуліца Карлава – у памяць пра загінуўшага пасла Расеі ў Турцыі. Яго імем назвалі праектаваны праезд № 1968 на скрыжаванні Кутузаўскага праспекта і Вялікай Дарагамілаўскай вуліцы. Недалёка ад гэтага месца знаходзіцца квартал, дзе жывуць семʼі супрацоўнікаў МЗС Расеі і пасольстваў замежных дзяржаў.

Андрэя Карлава забілі ў Анкары 19 снежня мінулага года.

ВД, пводле vz.ru

Стужка навінаў