У Маскве з санкцыямі змагаюцца «патрыятычнымі» кашулямі


У расейскай сталіцы стартавала акцыя «Модный ответ – санкциям нет», у межах якой усе ахвотныя могуць атрымаць кашулькі ў абмен на «замежнае» адзенне.

Кожны незадаволены санкцыямі масквіч можа прадэманстраваць свой патрыятызм, бясплатна абмяняўшчы кашульку  з любой замежнай сімволікай на футболку з патрыятычнымі лозунгамі і малюнкамі. 

«Тополя санкций не боятся»– адзін з варыянтаў патрыятычнай кашульки. За час моднай акцыі арганізатары плануюць раздаць больш за 30 тысяч адзінак.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў