У Маскве з дому, дзе жыў Барыс Нямцоў, знялі мемарыяльную шыльду з ягоным імем


Пра дэмантаж табліцы напісала ў Facebook адна з дзяжурных ля мемарыяла Нямцову Таццяна Ціхановіч.

Дошку знялі актывісты руху SERB. Паводле лідара арганізацыі Гошы Тарасевіча, табліцу не проста «дэмантавалі», але аднеслі яе ў паліцыю, запатрабаваўшы «прыцягнуць да адказнасці асобаў, якія самаўпраўна ўстанавілі знак».

Мемарыяльная дошка на доме, дзе жыў Барыс Нямцоў, зʼявілася 7 верасня. Устанаўленне дошкі ініцыявалі жыхары.

Улады Масквы палічылі ўстаноўку дошкі незаконнай, нібыта гэта парушае парадак ушанавання памяці выдатных дзеячаў. Пры гэтым муніцыпальны дэпутат раёну Замаскварэчча Сяргей Маркаў заявіў, што дошка – прыватная ўласнасць жыхароў і яе можна дэмантаваць толькі па рашэнні суда.

Маркаў плануе звярнуцца ў паліцыю з заявай аб крадзяжы, самаўпраўстве і наўмысным пашкоджанні маёмасці.

Новую дошку на доме ўсталёўваць пакуль не плануюць.

SERB стварылі ў Днепрапятроўску ў 2014 годзе, пасля актывісты пераехалі з Украіны ў Расею. Рух прытрымліваўся антымайданаўскай ідэалогіі. Удзельнікі арганізацыі рэгулярна ладзяць напады і акцыі супраць апазіцыянераў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў