У Маскве распачаўся суд аб прызнанні «Еўрамайдану» дзяржаўным пераваротам


З адпаведнаю позваю ў Дарагамілаўскі суд Масквы звярнуўся былы дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Уладзімір Алейнік (на фота).

Экс-дэпутат («Партія регіонів») хоча прыцягнуць да адказнасці тых, хто меў дачыненне да «незаконнай змены ўлады», піша расейскае агенцтва ria.ru. Алейнік абяцае дайсці да Еўрапейскага суда па правах чалавека.[/vc_column_text][vc_single_image image=”409134″ img_size=”large”][vc_column_text]Паводле Уладзіміра Алейніка, Генпракуратура Украіны адмовілася ўзбуджаць крымінальную справу.

Аўтар позвы настойвае, што экс-прэзідэнта Віктара Януковіча пазбавілі пасады незаконна, бо ва ўкраінскай Канстытуцыі няма фармуліроўкі «неканстытуцыйным чынам самаўхіліўся ад выканання абавязкаў».

Нагадаем, што падчас «Еўрамайдану» экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч пакінуў рэзідэнцыю ў Кіеве. Ягонае дакладнае месцазнаходжанне было невядомае. У выніку Вярхоўная Рада прызначыла пазачарговыя выбары кіраўніка краіны, на якіх перамог Пётр Парашэнка.

ЮВ, belsat.eu, паводле ria.ru

Стужка навінаў