У Маскве правялі конкурс на самага лепшага чытальніка Карана


На 15-ы Маскоўскі Міжнародны конкурс чытальнікаў Карана з’ехаліся прадстаўнікі з 35 краінаў свету.

Конкурс правялі ў 2-х намінацыях: хіфз (веданне Карана на памяць) і тылява (прыгожае чытанне Карана).

 

«Мы развіваем у душах нашых людзей любоў да Святога Пісання, заахвочваем нашых дзяцей, моладзь да вывучэння Святога Карана», – падкрэсліў галава рады муфтыяў Расеі Равіль Гайнутдзін.

Першае месца ў намінацыі «тылява» заваяваў чытальнік з Брунэю Мухамэд Бэн-Алі. У намінацыі «хіфз» першым быў Амар Анвар Набраві з Саудаўскай Аравіі. Пераможцы атрымалі дыпломы, аздобленыя егіпецкімі крышталямі.

МЯ, belsat.eu, паводле islam-today.ru

Стужка навінаў