У Маскве прайшоў парад дзіцячых вазкоў: дзеці ў танках і перасовачных пячорах


Парк Горкага ў цэнтры расейскай сталіцы прымаў фестываль для бацькоў і дзяцей у маскарадных касцюмах. Удзельнікі імпрэзы ўпрыгожвалі дзіцячыя вазкі ў стылі розных фільмаў і казак. Сярод вазкоў у форме аўтамабіляў, караблёў і жывёлінаў можна было пабачыць і танк з надпісам «На Берлін». Фестываль праводзіцца штогод у розных гарадах па ўсёй Расеі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў