У Маскве прайшоў мітынг за вольны інтэрнэт, паліцыя затрымала 17 чалавек


У Маскве на ўзгоднены з уладамі мітынг «За вольны інтэрнэт!» выйшлі некалькі тысячаў чалавек. Людзі выступаюць супраць цэнзуры і пераследу за рэпостыпадабайкі і допісы ў блогах і сацсетках, а таксама супраць забароны на ананімнасць у сеціве.

Сярод удзельнікаў акцыі – актывісты апазіцыйных партыяў ПАРНАС і «Демократический выбор», грамадзянскага праекту «Роскомсвобода» і проста не абыякавыя да таго, што адбываецца ў краіне, грамадзяне.

Частка пратэстоўцаў таксама выступала ў падтрымку журналіста Алі Фяруза, якому пагражае дэпартацыя ва Узбекістан. 11 чалавек з калоны ў падтрымку Алі Феруза былі затрыманыя паліцыяй. Паліцыянты матывавалі гэта тым, што плакат «Свабоду Алі Феруза» не адпавядае заяўленай тэме мітынгу. Усяго ў Маскве падчас мітынгу «За вольны інтэрнэт» затрымалі 17 чалавек, паведамляе «ОВД-Инфо».

Аналагічныя акцыі прайшлі ў Санкт-Пецярбурзе, Уладзівастоку, Новасібірску ды іншых гарадах Расеі. Сярод патрабаванняў мітынгоўцаў: адмяніць законы, якія рэгулююць сеціва, рэабілітаваць і вызваліць асуджаных за пасты ў сацыяльных сетках, звольніць кіраўніцтва «Раскамнагляду».

 

ІІ, belsat.eu

 

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў