У Маскве памёр актор Уладзімір Талаконнікаў


Талаконнікаву было 74 гады.

Сябры сямʼі нябожчыка паведамілі агенцтву «Інтэрфакс», што Талаконнікава пахаваюць на Траекураўскіх могілках у Маскве.

Уладзімір Талаконнікаў нарадзіўся ў 1943 годзе ў Алма-Аце. Ён скончыў Яраслаўскую тэатральную вучэльню, пасля працаваў у тэатры рускай драмы імя Лермантава ў Алма-Аце.

За час акторскай карʼеры Талаконнікаў зняўся ў дзясятках фільмаў. Вядомасць яму прынесла роля Шарыкава ў «Сабачым сэрцы» рэжысёра Уладзіміра Бартко.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў