У Маскве «падаражэлі» хабары


Сярэдні памер хабару ў расейскай сталіцы вырас у два разы, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення маскоўскай паліцыі Анатоль Якунін.

«Сярэдняя сума хабару, сярод выяўленых супрацоўнікамі АУС Масквы, павялічылася амаль удвая – да 654 000 рублёў ($ 8 300 – заўв. belsat.eu)», – заявіў Якунін падчас паседжання калегіі ведамства.

Расейскі чыноўнік адзначыў, што ў Маскве ў 2015 годзе выяўлена 9 200 эканамічных злачынстваў (іх стала больш на 6,9%).

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.ru

Стужка навінаў