У Маскве на выбарчым участку затрымалі чалавека, які пагражаў зладзіць выбух


Выбары ў Расеі. Фота burkprf.ru

У Маскве на выбарчым участку ў Армянскім завулку затрымалі мужчыну, які пагражаў зладзіць выбух. Пра гэта паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін.

Ці была ў затрыманага выбуховая прылада, не паведамляецца.

Раней інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на крыніцы паведамілі пра магчымую пагрозу выбуху на выбарчым участку № 10 у Армянскім завулку. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі не было.

У Расеі 18 верасня праходзяць выбары ў Дзярждуму. У шэрагу субʼектаў федэрацыі таксама абіраюцца кіраўніка рэгіёнаў і дэпутаты заканадаўчых сходаў.

Каля амбасады Расеі ў Кіеве адбыліся сутычкі з паліцыяй. Паведамляецца пра аднаго збітага грамадзяніна Расеі, які хацеў прагаласаваць у амбасадзе.

Глядзіце яшчэ >>> Расея перад выбарамі. Хто каму зробіць сюрпрыз?

Парламенцкія выбары ў Расеі: пануе «Единая Россия»

Чым вылучаецца сёлетняя кампанія па выбарах у расейскую Думу?

МЯ, паводле meduza.io

Глядзі таксама
Каментары