У Маскве на акцыю памяці рэпрэсаваных прыйшлі больш за 5 тысяч чалавек


фота РИА Новости

У Маскве ў акцыі «Вяртанне імёнаў», што адбылася ў нядзелю, паўдзельнічалі больш за пяць тысяч чалавек, піша «Медуза» са спасылкай на праваабарончую арганізацыю «Мемарыял», якая арганізавала акцыю.

Толькі каля 1200 змаглі падысці да мікрафона і прачытаць адно, два ці тры імені рэпрэсаваных.

Акцыя праходзіць ужо дзесяць гадоў. Упершыню яна адбылася ў 2007 годзе. На мерапрыемстве прысутныя цягам 12 гадзін па чарзе зачытваюць імёны людзей, расстраляных падчас савецкага тэрору.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары