У Маскве мусульмане адбілі аднаверца ў АМАПу


Наведнікі маскоўскай мячэці вызвалілі мусульманіна, якога затрымаў АМАП.

Амапаўцы затрымалі мусульманіна прама пасярод малітвы ў мячэці.

«Мы заканчвалі калектыўную малітву за імамам у гістарычнай мячэці на Вялікай Татарскай вуліцы, і раптам я ўбачыў, як амапавец, скруціўшы верніка, вядзе яго ў затанаваны аўтобус», – гаворыцца ў апісанні да відэа.

Вернікі скончылі малітву, пасля чаго выйшлі з мячэці і накіраваліся да аўтобуса, з якога, па словах аўтараў відэа, даносіліся гукі збіцця.

Пасля гэтага мусульмане запатрабавалі ў АМАПу вызваліць аднаверца, не даючы аўтобусу праехаць і пагражаючы падпаліць яго. Яны таксама выкрыквалі «Алах акбар».

Неўзабаве затрыманага верніка сілавікі былі вымушаныя адпусціць. У сацсетках з’явілася больш поўнае відэа з месца падзеяў.

МЯ, belsat.eu, паводле korrespondent.net

Стужка навінаў