У Маскве феміністак забралі ў міліцыю, а ў Кіеве аблілі зялёнкаю. У Менску ўсё спакойна


Зялёнка ў Кіеве, арышт у Маскве і голыя мужчынскія торсы ў Менску. Феміністкі кінулі пальчатку ў твар патрыярхальнага грамадства. Вось, што з гэтага атрымалася.

Расейскія феміністкі вывесілі на будынку Крамля банер з надпісам: «200 гадоў мужчыны пры ўладзе. Далоў!». Удзельніц акцыі на непрацяглы час затрымалі працаўнікі паліцыі.


У Кіеве на ўдзельніц феміністычнага маршу напалі невядомыя мужчыны. Украінскіх феміністак аблілі зялёнкаю. Нападнікаў затрымалі.


Беларускія феміністкі зладзілі акцыю супраць сексізму ў рэкламе. Акцыя адбылася ў гандлёвым цэнтры «Сталіца», дзе кампанія «Mark Formelle» зладзіла фотасесію з героямі скандальнага рэкламнага роліку.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў