У Маскве дворнікі пабіліся нажамі і малаткамі


Фота telegraf.by

Масавая бойка паміж праежджымі з розных рэгіёнаў Расеі і Сярэдняй Азіі адбылася ў адным з інтэрнатаў на паўднёвым усходзе Масквы.

Паводле крыніцы ў праваахоўных органах, ноччу ў будынку інтэрнату кампанія расейцаў, якія прыехалі ў Маскву з правінцыі, распівала спіртныя напоі.

У нейкі момант паміж удзельнікамі застолля і выхадцамі Узбекістану ды Таджыкістану, якія жывуць у інтэрнаце ды працуюць у Маскве дворнікамі, адбыўся канфлікт. Хутка сварка перарасла ў бойку з выкарыстаннем нажоў, малаткоў і іншых падручных прадметаў, сказала крыніца ў праваахоўных органах.

Інфарматар адзначыў, што ў выніку двое мужчын атрымалі траўмы.

Паліцыянты, якія прыбылі на выклік мясцовых жыхароў, затрымалі і даставілі ў мясцовы аддзел МУС 15 удзельнікаў бойкі.

У цяперашні час праводзіцца расследаванне інцыдэнту.

МЯ, паводле interfax.ru

Глядзі таксама
Каментары