У Маскве былы дырэктар кандытарскай фабрыкі зладзіў страляніну на прадпрыемстве


У выніку інцыдэнту на фабрыцы «Меньшевик» загінуў ахоўнік, яшчэ трое, меркавана судовыя прыставы, параненыя.

Расейскія СМІ паведамляюць, што цяпер былы ўласнік забарыкадаваўся ў будынку і можа трымаць закладнікаў. Паліцыя гэтую інфармацыю не пацвярджае. Тэрыторыя фабрыкі ачэпленая, на месца прыбыў АМАП. Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу.

Страляніна магла стаць вынікам канфлікту паміж гаспадарчымі суб’ектамі. Паводле розных дадзеных, у бізнесмена былі даўгі на некалькі мільёнаў расейскіх рублёў.

Telegram-канал Mash удакладняе, што стральба пачалася пасля таго, як прыставы разам з крэдыторам прыйшлі да Ілля А. Федэральная служба судовых прыставаў гэта адмаўляе.

Сам Ілля А. заявіў BFM па тэлефоне, што забарыкадаваўся ў будынку фабрыкі.

«Карацей кажучы, банда. У мяне па падробленых дакументах адабралі фабрыку, спустошылі мяне», – сказаў прадпрымальнік.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў