У Маскве аўтобус уехаў у натоўп: загінулі пяць асобаў (ВІДЭА)


Раненні атрымалі больш дзясятка чалавек, колькасць загінулых узрасла да пяці (у тым няпоўнагадовы хлопец), паведамляе прэс-служба маскоўскага ўпраўлення ДІБДР.

Аварыя здарылася каля метро «Славянскі бульвар». Пасажырскі аўтобус выехаў з дарогі на тратуар, пасля чаго часткова праваліўся ў пешаходны пераход і ўехаў у натоўп. У салоне знаходзіліся шэсць асобаў, яны не пацярпелі.

На месца аварыі працуюць брыгады хуткай дапамогі, паліцыя, а таксама пад’ёмны кран, які выцягнуў аўтобус. Параненых транспартуюць тры верталёты BK-117 Маскоўскага авіяцыйнага цэнтру.

Аўтобус быў у эксплуатацыі менш за год. Кіроўцу затрымалі. Мужчына распавёў следчым, што ён спрабаваў спыніцца, але тармазы не спрацавалі, аўтобус пачаў рухацца сам.

Дакладныя прычыны здарэння высвятляюцца. Паводле некаторых дадзеных, аўтобус занесла праз галалёд. Версія тэракту не разглядаецца.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтобуса не справіўся з кіраваннем. Магчыма, аўтобус быў тэхнічна няспраўны», – паведаміла ТАСС крыніца ў праваахоўных органах.

Распачатая крымінальная справа за аказанне паслугаў, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі, і аб парушэнні ПДР і эксплуатацыі транспартных сродкаў.

Амбасада Беларусі ў Маскве высвятляе, ці ёсць у смяротным здарэнні пацярпелыя беларусы.

Вядомыя імёны загінулых і пацярпелых.

Маскоўскія ўлады паабяцалі аказаць сем’ям загінуўшых і пацярпелым матэрыяльную дапамогу і дапамагчы ў арганізацыі пахавання.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў