У Маскве адкрылі алею кіраўнікоў ХХ ст. з бюстамі Леніна, Сталіна і Брэжнева


Алею адкрылі ў скверы Расейскага ваенна-гістарычнага таварыства. Аўтар бюстаў – грузінскі скульптар Зураб Цэрэтэлі.

У алеі можна знайсці бюсты амаль усіх кіраўнікоў Расеі (СССР), якія ўзначальвалі краіну ў ХХ ст., акрамя бюста Барыса Ельцына. Яго паставяць у дзень народзінаў Ельцына – 1 лютага.

Відэа life.ru

Відэа novayagazeta.ru

80 гадоў таму пачаўся вялікі тэрор Сталіна. 16 ліпеня 1937 года Іосіф Сталін асабіста ўзначаліў нараду, падчас якой абмеркавалі дэталі буйных чыстак у кожнай сферы ад партыйнай наменклатуры да сялянства. Быў загад: усюды шукаць ворагаў. Былі ўсталяваныя і адмысловыя ліміты.

Помнікі Сталіну і Леніну апошні раз былі ўсталяваныя на тэрыторыі Расеі яшчэ ў часы СССР.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў