У Маскве адчыняць кавярні «ДНР» і «ЛНР»


Аўтарамі закусачнай і клубу па арганізацыі сустрэчаў з’яўляюцца ананімовыя ўдзельнікі баявых дзеянняў на баку рушэнцаў на Данбасе.

Паводле прэзідэнта «Першай патэнтнай кампаніі» Анатоля Аронава, гэта «будуць месцы, дзе можна будзе даведацца пра навіны з першых рук. Там будуць паказваць відэа аб сітуацыі ў Данецкай і Луганскай народных рэспубліках, а таксама праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі ЛНР і ДНР».

Кавярні з’явяцца на Данецкай і Луганскай вуліцах Масквы. Ужо знойдзеныя памяшканні плошчай каля 150 квадратных метраў. Першапачатковыя інвестыцыі ацэньваюцца ў 400 тысяч рублёў на кожную ўстанову. Каб акупіць праект, ініцыятары задумы плануюць выкарыстоўваць схему краўдфандынгу: наведвальнікі будуць пакідаць столькі грошай, колькі палічаць патрэбнымі.

Адкрыццё пляцовак намечана на канец года.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары