У Маскве абралі «хроснага бацьку» расейскай мафіі


Самая буйная за апошнія гады сходка расейскіх важакоў крымінальнага свету, на якой «афіцыйна» абралі «злодзея ў законе № 1», прайшла ў маскоўскім раёне Лужнікі, паведамляе rosbalt.ru.

Уплывовыя мафіёзі сабраліся, каб выбраць асобу, якая будзе кантраляваць «касу» расейскай мафіі. Новым «босам усіх босаў» аднагалосна абраны Алег Шышканаў па мянушцы Шышкан.

Паводле інфармацыі расейскага агенцтва, сходка была арганізаваная ўплывовым бандытам Міхаілам Ваяводзіным (Міхаіл Лужнецкі) у адным з падкантрольных яму элітных рэстаранаў на тэрыторыі маскоўскіх Лужнікоў.

Неабходнасць абраць новага «караля» мафіі ўзнікла пасля таго, як Захарыя Калашова (Шакро Малады), пасадзілі на 9 гадоў і 10 месяцаў у турму.

У сходцы ўзялі ўдзел наступныя мафіёзі: Васіль Хрыстафораў (Вася Уваскрос), Дзмітрый Чантурыя (Мірон), Алег Шышканаў (Шышкан), Міхаіл Ваяводзін (Міша Лужнецкі), Аляксей Пятроў (Петрык), Сяргей Аксёнаў (Аксен), Бадры Кагуашвілі (Бадры Кутаіскі), Кахабер Парпалія (Каха), Элгуджа Туркадзэ (Гуджа Кутаіскі), Мераб Гогія (Мелія).

ЮВ, belsat.eu, паводле rosbalt.ru

Стужка навінаў