У Маскоўскім метро ад выбуху газавага балону пацярпела беларуска

video

Выбух здарыўся падчас правядзення зварачных прац у пераходзе ля станцыі метро «Каломінская». З -за парушэння тэхнікі бяспекі адбылася разгерметызацыя газавага балону. У выніку адбылося ўзгаранне. Пацярпела як мінімум 7 асобаў, падаюць расейскія СМІ.

Ніхто не загінуў, але двое трапілі ў шпіталь. Паводле некаторых СМІ, сярод шпіталізаваных – 26-гадовая беларуска Вераніка Курадавец. Па адным дадзеным, у дзяўчыны страсанне мозгу ды ірваныя раны скроневай вобласці. Іншыя пішуць пра тое, што ў яе «нязначныя пашкоджанні».

Цяпер на месцы працуюць экстранныя службы. Праводзіцца праверка.

Мяркуецца, што дзяўчына ў момант выбуху знаходзілася на аўтобусным прыпынку, размешчаным ля ўваходу ў метро, і атрымала асколачныя раненні.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары