У маскоўскіх цэрквах будуць маліцца, каб падтрымаць... імпартазамяшчэнне


У сярэдзіне красавіка ў Маскве пачнуць чытаць малебны ў дапамогу фермерам і за развіццё імпартазамяшчэння ў Расеі.

Пра гэта «Известиям» распавёў намеснік старшыні Сінадальнага аддзелу па ўзаемадзеянні Царквы і грамадства Расейскай праваслаўнай Царквы (РПЦ) святар Раман Багдасараў. Паводле яго, дробныя вытворцы сельскай гаспадаркі часта банкрутуюць праз адсутнасць дастатковай падтрымання з боку дзяржавы. З іншага боку ўгнаенні і кармы замежнай вытворчасці істотна падаражэлі.

Малебны ў дапамогу фермерам плануецца зрабіць пастаяннымі, і здзяйсняцца яны будуць у любы зручны для грамадзянаў час. Ужо цяпер у царкве свяціцеля Мікалая на Трох Горах у цэнтры Масквы праводзяцца малебны за тых, хто ўзяў пазыкі ў валюце.

Пасля Вялікадня плануецца зацвердзіць агульную назву малітвы.

«Мы не можам выкарыстоўваць словы, якіх няма ў расейскай мове, таму папярэдне можна сказаць, што малебны будуць здзяйсняцца «у падтрыманне сялянства ў Расеі». Бо ў ім (сялянстве – рэд.) спакон веку была ўся сіла Святой Русі. Мы спадзяемся, што малебны дапамогуць земляробам, якія хочуць мірна працаваць, – упэўнены Багдасараў.

Міжнародныя санкцыі, накіраваныя на спыненне агрэсіі Расеі супраць Украіны, пачалі ўводзіцца міжнароднай супольнасцю ў некалькі этапаў з сакавіка 2014 года. Санкцыі і падзенне коштаў на нафту на сусветным рынку адмоўна паўплывалі на стан эканомікі ў Расеі. Гэтыя фактары выклікалі значнае зніжэнне курсу расейскага рубля да замежных валют, павелічэнне інфляцыі, памяншэнне рэальных прыбытках насельніцтва.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў