У Марсэлі аўтамабіль заехаў у аўтобусныя прыпынкі. Загінула жанчына


У выніку наезду аўтамабіля загінула 42-гадовая жанчына і яшчэ адна асоба параненая – 29-гадовая жанчына атрымала траўму нагі.

Аўтобусныя прыпынкі знаходзіліся ў розных раёнах гораду. Кіроўцу аўта – 35-гадовага мужчыну – затрымалі ў раёне порту. Пакуль паліцыя не паведамляе, ці быў гэта тэракт, пра ягоныя матывы невядома. Паводле BFM, мужчына меў псіхічнае разлад. Ягоны аўтамабіль спыніла паліцыя, бо аўта лічылася ў згоне.

Мужчына ўжо трапляў у поле зроку праваахоўных органаў, аднак разведка за ім не сачыла.

Стужка навінаў