У Манчэстэры аўтамабіль выехаў на тратуар і збіў пешаходаў


У выніку шэсць чалавек атрымалі траўмы, кіроўца затрыманы. Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў раёне «Трафард-парк».

«Раніцай 21-гадовы мужчына быў затрыманы па падазрэнні ў прычыненні цяжкіх пашкоджанняў здароўю з-за небяспечнай язды і ўцёкі з месца сутыкнення. Ён знаходзіцца ў паліцэйскім участку», – адзначылі ў паліцыі.

Паліцыя пакуль што не разглядае выпадак як тэрарыстычны акт.

ГА, belsat.eu паводле BBC

Стужка навінаў