У Маларыце мужчына знайшоў косткі 11 чалавек


Мужчына гуляў з унукамі і знайшоў у пясчаным насыпу косткі. Пра сваю знаходку ён паведаміў у міліцыю.

«Па выніках папярэдняга даследавання астанкаў, па колькасці чарапных костак можна казаць аб пахаванні 11 чалавек: 10 мужчын і 1 жанчыны. Выяўленыя касцяныя фрагменты забралі для правядзення медыка-крыміналістычнай экспертызы, якая ўсталюе меркаваную даўнасць пахавання», – кажуць у Дзяржаўным камітэце судовых экспертызаў.

Мясцовыя жыхары распавядаюць, што падчас Другой сусветнай вайны на гэтым месцы вяліся баявыя дзеянні, там не выключана, што гэта косткі людзей, якія тады загінулі.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў