У Маладзечне судзяць удзельнікаў праведзенага напярэдадні «Маршу нетунеядцев»


Марш супраць дэкрэту № 3 прайшоў у райцэнтры 10 сакавіка.

Як паведаміла агенцтву belapan.by прэс-сакратар руху «За Свабоду» Вольга Быкаўская, ужо пачаліся суды над лідарам Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам і актывісткай аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Вольгай Кавальковай. На судовае паседжанне ёй патрапіць не ўдалося.

Пазней пачнецца разгляд справаў старшыні «За Свабоду» Юрася Губарэвіча і сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі «БХД» Віталя Рымашэўскага.

Лябедзька, Кавалькова, Губарэвіч і Рымашэўскі былі затрыманыя ў пятніцу вечарам у неўзабаве пасля акцыі ў Маладзечна, у якой, па розных ацэнках, узялі ўдзел ад 500 да 1000 чалавек.

Ноч затрыманыя правялі ў міліцыі.

Сёння Пінск пратэстуе супраць дэкрэту № 3. Онлайн

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў