У Маладзечанскім раёне ў двух братоў канфіскавалі 500 літраў самагону і 14 тон брагі


У адным з нежылых дамоў у вёсцы Кізілава двое братоў 39-ці і 40 гадоў штодня «гналі» некалькі сотняў літраў спіртнога.

Самагон і брагу мужчыны прадавалі «аптавікам», так званым рознічным рэалізатарам з Маладзечанскага і размешчанага побач Валожынскага раёну, па 3 рублі, а тыя перапрадавалі яго ўжо ў два разы даражэй.

Самагоншчыкі не дбалі пра якасць прадукту. Каб атрымаць максімальную выгаду і паскорыць вытворчы працэс, мужчыны дадавалі ў брагу хімічны дадатак – актыватар закісання. У выніку брага была гатовая да «перагонцы» ужо праз 3-4 дня, замест 6-7 дзён.

Міліцыянты дэмантавалі самагонны апарат. Канфіскаваны алкаголь скіравалі на экспертызу.

ДР belsat.eu паводле uvd-mo.gov.by

Стужка навінаў