У Магілёве выпусцілі лялькі ў беларускіх рэгіянальных строях. Фотафакт


[/vc_column_text][vc_column_text]Унітарнае прадпрыемства «БелЛялька», размешчанае ў Магілёве, прапаноўвае прадукцыю з беларускім каларытам.

Беларускі нацыянальны касцюм пачаў фармаванне ў часы сярэднявечча, да XIV–XVI стагоддзяў здабыў свае спецыфічныя рысы, а да XIX стагоддзя ён цалкам сфармаваўся, распавядае сайт прадпрыемства Belkukla.by

«На тэрыторыі Беларусі вылучаюць зоны лакальных асаблівасцяў традыцыйнага касцюма ў тэхніцы выканання, у спосабе нашэння дэталяў адзення, у характары арнаменту і гэтак далей. Такія лакальныя разнавіднасці касцюму і вызначаюцца тэрмінам «строй». Пры выдзяленні асобнага строю ўлічваюць агульнасць паўсядзённага і святочнага адзення, вопраткі, абутку, галаўных убораў і ўпрыгожанняў. Унутры строю адрозніваюць мужчынскі і жаночы касцюм», – напісалі прадстаўнікі «БелЛялькі».

Праўда, інфармацыя пра гэта пададзеная толькі на расейскай мове, а нашую краіну магілёўскае прадпрыемства назвала чамусьці «Белоруссией».[/vc_column_text][vc_single_image image=”134499″ img_size=”large”][vc_column_text]МЯ, belsat.eu. Фота belkukla.by

Стужка навінаў