У Магілёве выдаткуюць $ 84 тыс. на канцэрт Газманава ды Лешчанкі


На сайце дзяржзакупак з’явілася «запрашэнне» расейскіх поп-выканаўцаў на канцэрт у Магілёве, які мае адбыцца 3 ліпеня.

У тэксце дакументу напісана, што заказчык дзяржзакупкі, «Магілёўская абласная філармонія», прапануе Br 156 600 (каля $ 84 тыс.) на выдаткі, звязаныя з арганізацыяй і забеспячэннем удзелу ў канцэрце 3 ліпеня расейскіх артыстаў Алега Газманава, Льва Лешчанкі ды Аляксея Варабёва.

Канцэрт адбудзецца на плошчы Славы. У конкурснай прапанове напісана, што крыніцай фінансавання закупкі з’яўляецца абласны бюджэт.

Згодна з праграмай, Алег Газманаў выканае 5 песняў, Леў Лешчанка – 4 песні, Аляксей Варабёў – 2 песні.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў