У Магілёве пры будаўніцтве праваслаўнай царквы знайшлі чалавечыя парэшткі


Каля двух дзясяткаў фрагментаў чалавечых костак знойдзеныя 27 траўня на месцы будаўніцтва Пакроўскай царквы ў Магілёве.

Месца ўзвядзення храма знаходзіцца ў гістарычнай частцы Магілёва – былым Школішча ў раёне Подніколля. Цяпер у выкапаны катлаван будучага будынку заліты бетон.

Першым косткі ніжніх чалавечых канечнасцяў выпадкова знайшоў на паверхні зямлі магілёўскі журналіст Алесь Асіпцоў, паведамляе БелаПАН.

У выніку сумеснага агляду катлавану і земляных насыпаў журналісты знайшлі яшчэ некалькі фрагментаў чалавечых костак, пра што паведамілі ў міліцыю. Пасля да месца выяўлення астанкаў прыбылі супрацоўнікі органаў унутраных спраў, Следчага камітэту, Дзяржкамітэту судовых экспертыз. Спецыялісты мяркуюць, што знойдзеныя косткі праляжалі ў зямлі не менш за 70 гадоў.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў