У Магілёве пройдзе паседжанне Савету міністраў Саюзнай дзяржавы. Кабякоў і Мядзведзеў будуць размаўляць пра газ


На парадку дня магілёўскай сустрэчы дваццаць сем пытанняў.

Дзмітрый Мядзведзеў і Андрэй Кабякоў плануюць падвесці вынікі гандлёва-эканамічнай супрацы Расеі і Беларусі ў студзені-лютым 2016 года, а таксама правесці перамовы, адным з галоўных пытанняў якіх будзе кошт расейскага газу для Беларусі.

Размовы на гэтую тэму вядуцца са студзеня. Прадстаўнікі Расеі неаднаразова заяўлялі пра немэтазгоднасць зніжаць кошт. Беларускі бок лічыць, што цана за расейскі газ для Беларусі павінна складаць $ 80 замест цяперашніх $ 142. Сваё меркаванне прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў тлумачыць ваганнямі курсу расейскага рубля ў стасунку да долара.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў