У Магілёве паставяць помнік ліфту


Магілёўскаму заводу ліфтавага будаўніцтва налета споўніцца 50 гадоў

Гэтак гарадская адміністрацыя вырашыла ўшанаваць адзін з галоўных мясцовых брэндаў.

На планёрцы ў Магілёўскім гарвыканкаме абмеркавалі ідэю помніка ліфту ў горадзе, якая паўстала ў сувязі са святкаваннем 50-годдзя «Магілёўліфтмашам» – аднаго з найважнейшых прамысловых прадпрыемстваў гораду.

Пакуль не вядома, што будзе сабой прадстаўляць гэтая скульптурная форма, але ў чыноўнікі ўжо аддалі загад знайсці для яе месца, падае партал mogilevnews.by

Помнікаў ліфтам у свеце не так шмат. Гэтак, памятны камень ліфтавай шахце ёсць у Маскве, своеасаблівымі мадэрновымі помнікамі жыхары Пецярбургу лічаць ліфты стогадовай даўніны ў старых будынках, а ў Чэлябінску ёсць «ліфт у нікуды»: дырэктар адной з мясцовых будаўнічай фірмаў хацеў збудаваць ліфт, які б вёў з вуліцы непасрэдна ў ягоную кватэру на 6-м паверсе, але суседзі падалі на яго ў суд. Будаўніцтва спынілі, але шахта стаіць і да сёння.

Чэлябінскі ліфт у нікуды

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары