У Магілёве на акцыю абураных беларусаў прыйшло каля 300 асобаў (відэа)


Пасля акцыі ў Магілёве распачаўся збор подпісаў супраць дэкрэту № 3.

19 лютага ў акцыях недармаедаў бяруць удзел жыхары Гомля і Горадні. На акцыю ў Гомлі прыйшло 3000-4000 чалавек. Акцыя ў Горадні пачнецца а 14:00 на Савецкай плошчы.

Лідар Абʼяднай грамадзянскай партыі апублікаваў фотаздымкі з акцыі ў Магілёве ў сваім «Facebookʼу».

Несанкцыянаваная акцыя супраць дэкрэту № 3 прайшла і ў Берасці. Там на акцыю выйшла каля 100 асобаў. Наступная акцыя мае быць арганізаваная праз сацсеткі.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары