Узяў закладнікаў і папрасіў аўта. Як 28-гадовы рабаваў банк у Магілёве


Паводле Следчага камітэта, нападнік, які хацеў абрабаваць аддзяленне «Беларусбанку» на вуліцы Каліноўскага ў Магілёве, – 28-гадовы жыхар Расеі. Ён мае від на жыхарства ў Беларусі. У верасні мужчына прыехаў у Магілёў нібыта да сваёй маці.

На пачатку трэцяй гадзіны ў аддзяленне «Беларусбанку» на вуліцы Каліноўскага ў Магілёве ўвайшоў невядомы і стаў патрабаваць грошы.

MogilevNews падае, што працаўнікі банку націснулі на трывожны гузік. На месца прыбыў нарад Дэпартаменту аховы, які заблакаваў злодзея. Пасля гэтага да банку падцягнуўся АМАПу, медыкі і ратавальнікі.

Ніхто з кліентаў банку і мінакоў не пацярпеў. На месцы працуюць аператыўнікі

Зламыснік узяў у закладнікі пяць чалавек, пасля чаго стаў патрабаваць прадставіць яму аўтамабіль. Ягоную просьбу задаволілі.У якасці закладніка ў аўце знаходзіўся першы намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Аляксандр Васільеў. Мужчына не паспеў ад’ехаць далёка, калі яго затрымалі байцы АМАПу.

«Убачыўшы іх, зламыснік аказаў супраціў, адкрыўшы агонь на паразу, пры сабе меў баявую зброю. У адказ прадстаўнікі МУС былі вымушаныя прыменіць сілу. У выніку спецаперацыі, падчас якой праваахоўнікі таксама ўжылі зброю, мужчына быў паранены ў нагу і затрыманы. Больш пацярпелых няма», – распавялі праваахоўнікі агенцтву «БелТА».

Цяпер затрыманы мужчына ў шпіталі, супраць яго завялі крымінальную справу. За захоп закладнікаў яму пагражае ад 6 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Захоп зламысніка ўхваліў Лукашэнка

З першых хвілінаў аперацыі ў яе падрабязнасці быў прысвечаны кіраўнік дзяржавы, які ўхваліў яе правядзенне. Паводле вынікаў аперацыі Лукашэнка прадставіў усіх байцоў, хто ўдзельнічаў у затрыманні злачынца, да дзяржаўных узнагародаў.

Па дадзеных Следчага камітэта, гэта жыхар Расійскай Федэрацыі. Ён мае від на жыхарства ў Беларусі. У верасні ён прыехаў у Магілёў нібыта да сваёй маці.

ДД/ДР

Стужка навінаў