У Магілёве людзей на вуліцах знаёмяць з «Азбукай беларускага арнаменту»


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”109346″ img_size=”large”][vc_column_text]У Магілёве распачаўся праект «Азбука беларускага арнаменту» з удзелам творчых асоб гораду.

«У Год культуры мы вырашылі надаць увагу адукацыйнаму моманту і зрабілі праект на беларускай мове. У ім удала абʼяднаныя творчыя паспяховыя людзі і ўнікальнае культурная спадчына Беларусі – арнаменты. Ідэя падаць беларускі арнамент праз асобных людзей сферы мастацтва вельмі своечасовая і актуальная. Менавіта яны абавязаны спрыяць захаванню нацыянальных духоўных традыцыяў і прагрэсіўнаму развіццю беларускай культуры, а таксама садзейнічаць умацаванню іміджу краіны за мяжой», – адзначыла начальнік упраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкаму Іна Караткевіч.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”109342″ img_size=”large”][vc_column_text]Асобамі праекту сталі ўладальніцы Гран-пры, шматразовыя пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх вакальных фестываляў і конкурсаў – Валерыя Азаранка і Вольга Канавалава. У ліку ўдзельнікаў і салістка Магілёўскай абласной філармоніі, якая стала ўладальніцай гранту кіраўніка Беларусі ў галіне культуры на 2016 год, Вольга Гарнічар.[/vc_column_text][vc_single_image image=”109350″ img_size=”large”][vc_column_text]На дадзеным этапе на вуліцах Магілёва зʼявілася тры плакаты з арнаментамі – «росквіт», «энергія», «сонца«. Кожны з арнаментаў прадстаўляе асобны прадстаўнік культуры. У далейшым праект плануецца пашырыць. Магчыма, гэта будзе тэматычны сайт, групы ў сацыяльных сетках, флэш-мобы.

МЯ, паводле mogilev-region.gov.by, фота mogilev-region.gov.by

Стужка навінаў