У Магілёве хочуць знесці дом аматара пластыкавых бутэлек


З адпаведнай ініцыятывай выступіў Магілёўскі гарвыканкам.

Дом на вуліцы Вялікай Грамадзянскай – адметнасць раёну. Будынак, упрыгожаны вялізнай колькасцю выкарыстаных пластыкавых бутэлек, вядомы не толькі магілёўцам. З пластыка створаны плот і некалькі абʼектаў на тэрыторыі двара – альтанка, вазоны для кветак ды іншае.

Аднак Магілёўскі гарвыканкам вырашыў, што па стылю і форме дом не пасуе – цяпер тут побач будуюць гарадскі парк культуры і адпачынку.

Паводле інфармацыі магілёўскіх чыноўнікаў, гаспадар пластыкавага дому пагадзіўся на знос будынку, але пры ўмове прадстаўлення яму добраўпарадкаванай кватэры.

ДР, belsat.eu паводле mogilenews.by

Фота tomkad

Стужка навінаў