У Магілёве гарэў былы рэгенератарны завод


Пажар у Магілёве

У Магілёве на Радаўніцу загарэлася тэрыторыя былога рэгенератарнага заводу. Каля 19 магілёўцы пачалі дзяліцца ў сацыяльных сетках фотаздымкамі з аблокамі чорнага дыму, які быў бачны з усіх канцоў гораду. На той момант маштаб дымавой заслоны вельмі ўражваў.

Мяркуецца, што пажар пачаўся гадзінай раней. На месцы здарэння працавалі больш за 50 ратавальнікаў.

Пажар у Магілёве. МНС паведамляе, што ўзгаранне адбылося на пляцоўцы для захоўвання адходаў гумы.

 

Магілёўскі рэгенератарны завод займаўся вытворчасцю вырабаў з гума і каўчуку. Пасля закрыцця заводу на яго тэрыторыі заставаліся парэшткі гумы, якія і загарэліся. Пакуль прычыны ўзгарання не называюць. Вядома, што на тэрыторыі былога заводу знаходзяцца некалькі прадпрыемстваў.

belsat.eu 

Глядзі таксама
Каментары