У Магілёве дзяўчына на аўто пратараніла «Еўраопт»


Фота: vk.com/ilovemogilev

Сёння, 27 студзеня, апоўначы ў Магілёве 27-гадовая дзяўчына не справілася з кіраваннем і заехала на Skoda Octavia у «Еўраопт» на вуліцы Гагарына.

Фота – vk.com/ilovemogilev

Пры ДТЗ ніхто не пацярпеў. Паводле інфармацыі ДАІ, кіроўца пагадзілася з парушэннем і аплаціла штраф на месце. Іншыя пытанні, якія тычацца матэрыяльнай шкоды, кіроўца будзе вырашаць сумесна з крамай.

 

КА, belsat.eu, паводле Onliner.by

Глядзі таксама
Каментары