У Магілёве двух «чорных рыэлтараў» прысудзілі да смяротнага пакарання


Суд Магілёўскай вобласці вынес прысуд «чорным рыэлтарам», якія, па версіі, следства, забівалі людзей, каб займець і перапрадаць іхныя кватэры.

Двое з чатырох, Ігар Гершанкоў ды Сямён Беражной, прысуджаныя да смяротнага пакарання, Таццяну Гершанкову прысудзілі да 24 гадоў турмы, Барыса Калеснікава – да 22 гадоў строгага рэжыму.

Судовая разбіральніцтва цягнулася каля 8 месяцаў. Кожнаму з фігурантаў высунулі абвінавачванні паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Сярод іх здзяйсненне забойства шасці асобаў і падрыхтоўку да забойства яшчэ трох, выкраданне чалавека і падрхытоўка да выкрадання, а таксама махлярства, разбой, вымагальніцтва, незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць.

Злачынствы здзяйсняліся на працягу 6 гадоў – з 2009 па 2015 год. Ахвяраў выбіралі з ліку адзінокіх асобаў, якія злоўжываюць алкаголем. Зламыснікі карысталіся складаным матэрыяльным становішчам людзей, угаворваючы іх прадаць жыллё і абяцаючы ўзамен набыць новае. Пасля здзелкі кліентаў забівалі і хавалі ў загадзя выкапаных магілах.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары